Насустрач спорту і здароўю

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 13/09/2021 - 14:29

На працягу мінулага тыдня ў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзілі традыцыйныя спартыўна-комплексныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Тыдзень спорту і здароўя".

Арганізатарамі і асноўнымі ўдзельнікамі акцыі ва ўніверсітэце сталі спартыўны клуб і факультэт фізічнай культуры. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў, уцягвання іх у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, а таксама дзеля папулярызацыі алімпійскіх відаў спорту.

Адкрыўся тыдзень спорту і здароўя таварыскім турнірам па бадмінтоне з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў розных факультэтаў універсітэта. Студэнты факультэта фізічнай культуры прынялі ўдзел у майстар-класе па дзюдо з чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў Ігарам Макаравым. Першакурснікі пабывалі на экскурсіі ў музеі-лабараторыі «Спартыўная слава Гомельшчыны».

Яркай і дынамічнай апынулася таварыская сустрэча па міні-футболе з удзелам адміністрацыйна-кіраўнічага апарата і прафесарска-выкладчыцкага складу. А завяршальным мерапрыемствам стаў велапрабег па месцах памяці баявой славы.

Фотасправаздача