На базе спартыўнага клуба федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Ялецкі дзяржаўны ўніверсітэт імя І.А. Буніна» (г. Ялец, Расія) былі арганізаваны і праведзены II міжнародныя студэнцкія анлайн-спаборніцтвы па дэманстрацыі тэхнікі жанглявання футбольным мячом.
Удзельнікамі спаборніцтваў сталі студэнты 30 навучальных устаноў вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі, агульнай колькасцю больш за 140 спартсменаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 19 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, а таксама студэнты Рэспублікі Беларусь і Ўкраіны.
Прадстаўнікі каманд дасылалі заяўкі і відэаролікі з дэманстрацыяй тэхнікі жанглявання, якія пасля вывучаліся экспертнай камісіяй. Спаборніцтвы праводзіліся ў наступных дысцыплінах: асабістае першынство, парнае першынство, дысцыпліна "мікст", каманднае першынство, абсалютнае першынство.
Адзначым, што каманду факультэта фізічнай культуры падрыхтаваў загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Яўген Асіпенка.
У асабістым першынстве Валерыя Сяліцкая (студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры) заваявала 2 месца сярод дзяўчат.
У дысцыпліне "мікст" - Валерыя Сяліцкая і Даніла Афанасьеў (студэнты 3 курса факультэта фізічнай культуры) заваявалі 1 месца.
Іншыя ўдзельнікі нашай каманды (Андрэй Блашкевіч (1 курс), Кірыл Грэсько (1 курс), Даніла Вараб'ёў (1 курс), Аляксандр Анісковіч (3 курс)) атрымалі электронныя сертыфікаты ўдзельнікаў, а пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і індывідуальнымі прызамі ад спартовага клуба ЕГУ.
Жадаем далейшых перамог нашым спартсменам!
Адказны за ідэалагічную
і выхаваўчую працу
на кафедры ТМФК, ст. выкладчык Кацярына Кобец