Дзень памяці і смутку

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 20/05/2022 - 13:57
Дата проведения
Страна
Город
Гомель
Организатор
Учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины»

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, вераломна парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. На тэрыторыю Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў - група армій "Цэнтр" у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп, усяго 50 дывізій. Іх падтрымлівалі 1600 баявых самалётаў.

З першага дня вайны Беларусь стала арэнай найбуйнейшых бітваў. Першымі ўдар ворага прынялі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войскаў прыкрыцця. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя беларускія гарады. Гераічна змагаліся пагранічнікі 17-га Брэсцкага, 86-га Аўгустоўскага, 87-га Ломжынскага, 88-га Шапятоўскага пагранічных атрадаў і савецкія лётчыкі.

У першыя гадзіны вайны Брэст і крэпасць былі падвергнуты масіраванаму артабстрэлу і авіябамбардзіроўцы. Гераічны гарнізон Брэсцкай крэпасці звыш месяца ўпарта ваяваў з ворагам.

Вялікая Айчынная вайна - гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - памяць аб іх будзе жыць вечна. І ў гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць памятныя мерапрыемствы.