Уладальнікі прэміі Пасла КНР - выхаванцы Інстытута Канфуцыя ГДУ імя Ф. Скарыны

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 19/12/2023 - 10:33

18 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася цырымонія ўручэння прэміі Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі трыццаці шасці беларускім навучэнцам і выкладчыкам, якія ў 2023 годзе дасягнулі вялікіх поспехаў у вывучэнні і выкладанні кітайскай мовы.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў нашай краіне сп. Се Сяоюн, віншуючы беларускіх навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў з гэтымі поспехамі, зазначыў, што ўручэнне прэміі Пасла Кітая заклікана ў яшчэ большай меры заахвочваць вывучэнне маладымі беларусамі кітайскай мовы і культуры Кітая. Пасол зазначыў, што за трыццацігадовы перыяд дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі звыш 50 тысяч беларусаў асвоілі мову Паднябеснай, а сёлета ў рамках навучальнай праграмы кітайскую мову вывучаюць 6 тысяч беларускіх школьнікаў, гімназістаў і студэнтаў. Пры гэтым жаданне супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з'яўляецца ўзаемным: у чатырох кітайскіх універсітэтах адкрыта спецыяльнасць "Беларуская мова".

Сярод уладальнікаў прэміі Пасла Кітая – тры выхаванкі Інстытута Канфуцыя ГДУ імя Ф. Скарыны: выкладчык кітайскай мовы, аспірант кафедры рускай, агульнага і славянскага мовазнаўства Віялета Беладзед, настаўнік кітайскай мовы гімназіі № 10 г. Гомеля, студэнтка 4 курса філалогя гімназіі № 56 імя А.А. Вішнеўскага, прызёр XVI Сусветнага конкурсу "Мост кітайскай мовы" Вольга Стацэнка.

У цырымоніі ўручэння прэмій пасла Кітая прыняў удзел рэктар універсітэта С.А. Хахомаў.

Фота Вольга Стацэнка і БЕЛТА

https://www.belta.by/photonews/view/luchshim-v-izuchenii-kitajskogo-jazyka-uchaschimsja-belarusi-vruchena-premija-posla-kitaja-36516/

Фотасправаздача