За перыяд з 22.02.2024 па 01.04.2024 у ГДУ імя Ф. Скарыны работнікі аддзела аховы і бяспекі прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па праграме “Прафесійна-прыкладная фізічная падрыхтоўка работнікаў аховы арганізацый” у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўніверсітэта.
У адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы на лекцыйных занятках слухачам курсаў былі раскрыты такія пытанні як:
патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь па прымяненні фізічнай сілы;
службовыя абавязкі асоб аддзела аховы арганізацый;
гісторыя ўзнікнення і развіцця рукапашнага бою;
адметныя асаблівасці баявых сістэм рукапашнага бою ад спартовых;
тэхнічныя дзеянні і віды падрыхтоўкі на занятках па рукапашным баі;
асновы прымянення халоднай зброі і спосабы яму процідзеяння;
псіхафізічная падрыхтоўка да экстрэмальных сітуацый.
На практычных занятках работнікі аддзела аховы і бяспекі ўніверсітэта вывучалі прыёмы сілавога затрымання правапарушальніка, спосабы вызвалення ад захопаў і абароны ад удараў.
У выніку рэалізацыі вучэбнай праграмы слухачы курсаў набылі спецыяльныя веды, уменні і навыкі, неабходныя ім для эфектыўнага вырашэння задач у сферы сваёй прафесійнай дзейнасці, звязанай з забеспячэннем грамадскай бяспекі ва ўніверсітэце.