Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны наведала дэлегацыя Хэцзэскага ўніверсітэта на чале з прарэктарам Цуй Сян'янем.
У рамках візіту адбылася сустрэча кіраўніцтвам універсітэта, падчас якой абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы па падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасці «Фізіка». На гэты момант у рамках гэтай праграмы ў ГДУ імя Ф. Скарыны навучаецца 220 грамадзян КНР.
Прадстаўнікі Хэцзэскага ўніверсітэта наведалі музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі ўніверсітэта, а таксама факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ.
На факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій адбылася сустрэча са студэнтамі, якія вучацца ў рамках сумеснай адукацыйнай праграмы.
Візіт кітайскай дэлегацыі стаў значным крокам ва ўмацаванні партнёрскіх сувязей паміж ГДУ імя Францыска Скарыны і Хэцзэскім універсітэтам, а таксама адкрыў новыя гарызонты для сумесных праектаў і акадэмічнага абмену.