16 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень інфармавання. Тэма для абмеркавання – «Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве».
Тэматычныя мерапрыемствы прайшлі на ўсіх факультэтах. Акрамя таго, у рамках Адзінага дня інфармавання ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў з намеснікам начальніка аддзела мытных аперацый і кантролю 1 Гомельскага мытнага паста Вольгай Ждановіч.
У ходзе размовы Вольга Іванаўна падкрэсліла важнасць захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей як асновы забеспячэння духоўнага адзінства народа.
Папулярныя тэгі