У пачатку вясны Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі» былі падведзены вынікі адкрытых абласных літаратурных конкурсаў.
У конкурсе “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, удзельнічалі студэнты групы БФ-31: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дземідовіч Вераніка, Дзядкова Алеся, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна і Шчарбатая Ангеліна.
У конкурсе “Белыя вішні і яблыні”, прысвечаным 100-годдзю народнага…
Ідэалагічная і выхаваўчая работа
-
14 май 2021Вось ужо 76 гадоў наш народ шануе памяць Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Працягам шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце, стала творчая праграма “Рэквіем па дзецях вайны”. Арганізатарам выступіў калектыў Савета жанчын і студэнтаў Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны. Перад пачаткам прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк прывітаў прысутных і адзначыў важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў, у тым ліку з пункту гледжання грамадзянска-патрыятычнага…
-
14 май 202115 мая ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Дадзенае свята было заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 20 верасня 1993 года. Свята было заснаваны з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям’і. Напярэдадні свята ў сценах ГДУ імя Францыска Скарыны адбылася дыялогавая пляцоўка з прадстаўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы айцом Аляксандрам. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, студэнты задавалі пытанні. Удзельнікі мерапрыемства пагаварылі пра сямейныя каштоўнасці і…
-
30 красавік 2021Студэнт факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржуніверсітэта, саліст студэнцкага клуба Мікалай ДАРОШКІН стаў лаўрэатам 3-й ступені III Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу творчасці Millennium. Удзельнікі конкурсу маглі прадэманстраваць сваё майстэрства ў вакальнай, выяўленчай, тэатральнай, інструментальнай і харэаграфічнай творчасці. – Я з дзяцінства захоплены музыкай. Рэпертуар у мяне самы разнастайны, які, да таго ж, пастаянна мяняецца, – з усмешкай кажа будучы псіхолаг…
-
27 красавік 2021Кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны працягвае добрую традыцыю падтрымкі абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства. Сёлета прадстаўнікі кафедры склалі большасць членаў журы, якія ацэньваюць майстэрства юных Цыцэронаў. XII абласны конкурс рытарычнага майстэрства адбыўся 24 красавіка ў гімназіі №14 горада Гомеля. Дзякуючы ініцыятыве настаўніка-метадыста, нязменнага трэнера каманды алімпіяднікаў па рускай мове і…
-
26 красавік 202124 красавіка ў АКЦ адбыўся фінал конкурсу “Міс і Містар Гомельская вобласць”. У прэстыжным конкурсе прынялі ўдзел адразу тры прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны: студэнт геолага-геаграфічнага факультэта Цімафей Адаськоў, студэнтка філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла і студэнтка факультэта псіхалогіі і педагогікі Крысціна Лялюхова. Падчас феерычнага шоў удзельніцы дэфілявалі, танцавалі, размаўлялі з залам, чыталі вершы, спаборнічалі ў знаходлівасці і…
-
26 красавік 2021У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбыўся Рэспубліканскі фестываль ваенна-патрыятычнай песні сярод студэнтаў-грамадзян замежных дзяржаў, прысвечаны Дню Перамогі і 77-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У фестывалі прынялі ўдзел замежныя студэнты з васьмі розных ВНУ Рэспублікі Беларусь. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны прадстаўляў студэнт 3 курса філалагічнага факультэта Сахымырат Кадыраў, які выканаў легендарную “Кацюшу”. Сумеснымі…
-
26 красавік 202124 красавіка адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў традыцыйнага абласнога конкурсу “Захаваем крыніцы жыцця”. Дадзены конкурс ужо другі год арганізуецца сумеснымі намаганнямі кафедры экалогіі сумесна з абласным грамадскім аб’яднаннем “Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі” АСДЭМА, прыватнай эколага-асветніцкай установай “Экатыва”. Конкурс праводзіцца ў рамках работы над Мэтай Устойлівага Развіцця №6: водныя рэсурсы і санітарыя, а таксама ў рамках развіцця міжнароднага праекта “Coalition…
-
23 красавік 2021У канцы красавіка інтэлектуалы ГДУ імя Францыска Скарыны выдатна праявілі сябе на гарадскіх турнірах. Так, на гульні “Эрудыт-квартэт”, якая адбылася ў “Рускім доме”, каманда “Потым перапішам”, якая прадстаўляе нашу ВНУ, заняла другое месца, а на адкрытым чэмпіянаце ГДТУ імя П.В. Сухога, які сабраў каля 20 наймацнейшых студэнцкіх каманд Гомеля, атрымала дыплом 1 ступені! У складзе каманды: студэнтка юрыдычнага факультэта Вераніка Удодава, студэнты гістарычнага факультэта Іван Папоў, Аляксей…
-
23 красавік 2021Вывучэнне любой замежнай мовы не праходзіць без пераадолення моўнага бар’ера. Можна вывучыць мноства слоў і добра валодаць граматыкай, але так і не навучыцца гаварыць на мове. Чаму гэта адбываецца? – Навучэнцы часта баяцца выказваць сваё меркаванне на новай мове пад строгім позіркам выкладчыка ў вучэбнай аўдыторыі. Ім перашкаджае, перш за ўсё, іх псіхалагічны стан, неўсвядомлены ціск з боку і сітуацыя, калі яны вымушаныя гаварыць па патрабаванні выкладчыка, – лічыць асістэнт кафедры…
-
22 красавік 2021На філалагічным факультэце Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны стала добрай традыцыяй праводзіць тэматычныя гульні “Што? Дзе? Калі?”. А паколькі факультэт зараз адзначае свае “народзіны”, то кафедра рускай і сусветнай літаратуры просто не магла не арганізаваць такое мерапрыемства. Тэмай гэтага турніру стала неўміручая аповесць-казка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”. Як адзначаюць некаторыя літаратуразнаўцы, колькасць перакладаў “Маленькага прынца” саступае пальму…
-
22 красавік 2021Прадстаўнікі студэнцкага савета Гомельскага дзяржуніверсітэта, а таксама іншых ВНУ нашай рэспублікі і Расійскай Федэрацыі прынялі ўдзел у беларуска-расійскай анлайн-канферэнцыі “Роля студэнцкага самакіравання ў адукацыйнай прасторы ўніверсітэта”. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі – начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская і дырэктар…
-
19 красавік 2021У выставачнай зале ГДУ прайшла музычна-інтэлектуальная гульня “Музычны батл”. У ёй прынялі ўдзел чатыры каманды студэнтаў розных факультэтаў і курсаў.
-
19 красавік 2021У мінулую нядзелю па ініцыятыве прафкама супрацоўнікаў універсітэта адбылася экскурсійная паездка ў сталіцу нашай Радзімы горад-герой Мінск. Супрацоўнікі, якім была прадастаўлена зніжка як членам прафкама, атрымалі магчымасць убачыць горад, пабываць у гістарычных месцах, пазнаёміцца з сучаснай архітэктурай сталіцы і, вядома ж, наведаць Вялікі тэатр Беларусі – адзіны тэатр оперы і балета, найбуйнейшы тэатр у нашай краіне.
-
16 сакавік 2021Падведзены вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу "Лепшая вучэбная група" 2020/2021 навучальнага года. 1 месца заняла група ФК-33 факультэта фізічнай культуры (куратар – Вольга Валер’еўна Тозік, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры); 2 месца падзялілі групы АС-36 факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (куратар – Уладзімір Мікалаевіч Кулінчанка, старшы выкладчык кафедры АСАІ) і БФ-31 філалагічнага факультэта (куратар – Зоя Уладзіміраўна Шведава, дацэнт кафедры беларускай…
-
12 сакавік 202112 сакавіка на юрыдычным факультэце адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэя Анатольевіча Злотнікава са студэнтамі першага курса. Сустрэча прымеркавана да дзяржаўнага свята нашай краіны – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Андрэй Анатольевіч расказаў студэнтам, будучым юрыстам, пра асаблівасці працэсу заканатворчасці. Прыводзячы канкрэтныя прыклады са сваёй дэпутацкай практыкі, Андрэй Анатольевіч здолеў апісаць маштабнасць і складанасць…