Формула поспеху простая

Submitted by ias on пят, 11/01/2019 - 17:02

10 студзеня ў рэстаране «Фасоль» прайшоў ўрачысты прыём таленавітай моладзі Цэнтральнага раёна Гомеля. Гомельскі дзяржуніверсітэт на мерапрыемстве прадставіў студэнт факультэта фізічнай культуры Мікалай Лiтоўкiн.

За дасягненнямі маладога чалавека пільна сочаць ўжо не адзін год. Яркі ўзлёт, які пачаўся ў 2017 годзе пасля ўдзелу ў абласным этапе конкурсу ГА «БРСМ» «Студэнт года», імкліва працягваецца. Мікалай паказвае выдатныя вынікі ў вучобе, грамадскім жыцці, спорце і творчасці.

У сваім інтэрв'ю газеце "Гомельскія ведамасці» малады чалавек адзначыў, што формула яго поспеху простая — «любую справу мы павінны даводзіць да канца, прычым выконваць пастаўленыя задачы неабходна на сумленне».

Таленавітых рабят з яркімі дасягненнямі павіншаваў намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Вольга Дацэнка, а завяршылася мерапрыемства музычнымі падарункамі і конкурсамі.

Фотасправаздача