У студзені 2019 года быў дадзены старт цыклу адукацыйна-інфармацыйных сустрэч для школьнікаў і студэнтаў «Эканаміст-інфарматык — запатрабаваная прафесія ў лічбавай эканоміцы», які арганізуецца кафедрай эканамічнай інфарматыкі, ўліку і камерцыі эканамічнага факультэта, у сувязі з запланаваным адкрыццём набору ў новым навучальным годзе ў ГДУ імя Ф. Скарыны на спецыяльнасцi "Эканамічная інфарматыка».
Цыкл сустрэч пачаўся з наведвання фірмы IBA Gomel Park, якая з'яўляецца адной з вядучых кампаній у сферы IT-тэхналогій.
Мэтай арганізацыі сустрэч з прадстаўнікамі вядучай IT-кампаніі з'явілася не толькі знаёмства школьнікаў старэйшых класаў з перавагамі новай прафесіі, але і сустрэча з патэнцыяльнымі работадаўцамі студэнтаў-выпускнікоў эканамічных спецыяльнасцяў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.
Экскурсія праходзіла на тэрыторыі IBA Gomel Park. Гэта стала магчымым дзякуючы дапамозе мэнэджэра па развіцці персаналу IT-кампаніі Яўгеніі Судаковай і намесніка дырэктара кампаніі Уладзіміра Архіпенка. Яўгенія распавяла аб фірме IBA, магчымасцях стажыроўкі для студэнтаў і перспектывах развіцця маладых спецыялістаў у кампаніі.
На сустрэчы таксама выступіў прадстаўнік аддзялення бізнэс-прыкладанняў SAP Арцём Малахаў, які з уласнага вопыту распавёў школьнікам і студэнтам, як з эканамічным дыпломам пабудаваць кар'еру ў IT-сферы, пра супрацоўніцтва IBA GROUP і SAP, асноўныя этапы сваёй працы ў якасці кансультанта, а таксама пра навучанне і кар'еру маладых спецыялістаў SAP і, вядома ж, пра ўзровень заработнай платы.
Фірму IBA наведала больш за 40 вучняў 10-11 класаў сярэдніх школы №26 і №8, а таксама гімназіі №56. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел студэнты 4 курса спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», якім вельмі важна ацаніць магчымасці далейшага працаўладкавання.
Сустрэча праходзіла ў прэзентацыйным зале, а самых актыўных правялі з экскурсіяй у кабінеты фірмы, дзе і працуюць праграмісты і эканамісты кампаніі.
На сустрэчы прысутнічалі загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі, ўліку і камерцыі Вікторыя Кавальчук, старэйшыя выкладчыкі кафедры Вольга Карняенка Вольга і Наталля Барташэвіч.
Удзельнікам былі растлумачаны ўмовы і перавагі паступлення на спецыяльнасці эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта, раздадзеныя буклеты новых спецыяльнасцяў «Эканамічная інфарматыка» і «Бізнес-адміністраванне".