Відэаролік студэнткі ГДУ імя Ф. Скарыны стаў лепшым у конкурсе «Зроблена ў БССР»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 04/02/2019 - 15:00

Адным з пераможцаў абласнога конкурсу відэаролікаў «Зроблена ў БССР», які праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі ў гонар 100-годдзя БССР, стала студэнтка біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Марыя Юркова.

Дзяўчына распавяла, што даўно хацела паспрабаваць сябе ў ролях сцэнарыста, рэжысёра ці аператара. Выбраць тэму для відэароліка было зусім не складана:

- Я вырашыла распавесці пра "Прамысловая сэрца Гомеля" - прадпрыемства Гомсельмаш, дзе мой тата працуе больш за 20 гадоў. Перагортваючы старонкі гісторыі завода, нярэдка сустракаеш згадкі пра падзеі, якія характарызуюцца словам "першы", - "упершыню ў краіне", «упершыню ў свеце", "на першым месцы".

На думку студэнткі, прадпрыемства заслужыла гэты статус і доказ гэтаму - яго багатая гісторыя, якая бярэ адлік з 1930 года.

- Моладзь павінна ведаць гісторыю свайго раёна, свайго горада. Мы ў адказе за тое, каб захаваць гэтую гісторыю для будучых пакаленняў, - лічыць Марыя.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi