У ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла штогадовая спартакіяда «Здароўе»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 04/02/2019 - 17:19

Кожны год у перыяд зімовай экзаменацыйнай сесіі сярод выкладчыкаў і супрацоўнікаў нашага універсітэта праходзіць спартакіяда «Здароўе», якую арганізуе старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Маліноўскі. Гэты год стаў не выключэннем, прыняць удзел у спаборніцтве пажадалі 129 чалавек.

У першы дзень спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод жанчын. У малодшай узроставай катэгорыі (да 45 гадоў) на вышэйшую прыступку п'едэстала ўзнялася Н.А. Галаўко (вучэбна-метадычны аддзел), другое месца заняла М.В. Селiверстава (факультэт фізічнай культуры), трэцяе - А.Н. Русая (філалагічны факультэт). У старэйшай узроставай катэгорыі пераможцам стала Т.С. Сiляева (факультэт фізічнай культуры), другое месца ў С.К. Мятлушка (эканамічны факультэт), бронзу заваявала Е.Н. Сердзюкова (факультэт фізічнай культуры).

У другі дзень спартакіяды адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод мужчын. У старэйшай узроставай катэгорыі месцы размеркаваліся наступным чынам: першынстваваў В.У. Хiмакоў (факультэт фізічнай культуры), 2 месца заняў У.І. Кандраценка (факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій), тройку прызёраў замкнуў - А.В. Блашкевіч (факультэт фізічнай культуры). У малодшай узроставай катэгорыі прызавыя месцы дасталіся выкладчыкам факультэта фізічнай культуры А.С. Маліноўскаму, Д.А. Хiхлуха, В.У. Царунy.

У трэці дзень спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод змешаных каманд. Зборная факультэта фізічнай культуры атрымала ўпэўненую перамогу. Другое месца заваявала каманда факультэта псіхалогіі і педагогікі, 3 месца - зборная каманда геолага-геаграфічнага факультэта і факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій.

У спаборніцтвах па дартсе сярод мужчын да 45 гадоў месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца - В.Л. Малярэнка (геолага-геаграфічны факультэт), 2 месца - А.І. Конан (факультэт фізічнай культуры), 3 месца - А.В. Пасынкаў (юрыдычны факультэт). Сярод жанчын да 45 гадоў 1 месца заняла А.М. Аднаочка (юрыдычны факультэт), 2 месца - О.М. Зінчанка (эканамічны факультэт), 3 месца - М.А. Броўкіна (гістарычны факультэт).
Сярод мужчын старэйшыя за 45 гадоў 1 месца ў М.Я. Тышкевіча (юрыдычны факультэт), 2 - у І.В. Прылуцкага (геолага-геаграфічны факультэт), 3 - у А.А. Злотнікава (юрыдычны факультэт).

Сярод жанчын старэйшыя за 45 гадоў лідэрам стала Е.І. Гапеенка (эканамічны факультэт), 2 месца ў І.М. Гізатуліна (эканамічны факультэт), 3 - у А.М. Кавалёвай (факультэт фізічнай культуры).

У заключны дзень спартакіяды адбыліся спаборніцтвы па шахматах. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: на 1 месцы - Л.Л. Фядосенка (геолага-геаграфічны факультэт), на 2 - П.П. Саковіч (факультэт фізічнай культуры), замкнуў тройку лідэраў А.А. Злотнікаў (юрыдычны факультэт).

 

Фотасправаздача