Круглы стол па пытаннях мадэрнізацыі сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву прайшоў у ГДУ

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 21/02/2019 - 10:56

На факультэце фізічнай культуры ГДУ прайшоў круглы стол у межах канферэнцыі «Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы" школа - універсітэт - прадпрыемства».

Ва ўступным слове дэкан факультэта Сяргей Сеўдалеў разгледзеў сучасны стан і перспектывы развіцця сістэмы падрыхтоўкі кадраў для галіны фізічнай культуры і спорту. Старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, адказны за прафарыентацыйную работу на факультэце Сяргей Іваноў азнаёміў прысутных з асаблівасцямі набору ў 2019 годзе. Намеснік дэкана Ала Бандарэнка больш падрабязна распавяла аб новай спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць» па кірунку «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская праца з указаннем віду спорту)».

У тэматычнай дыскусіі прынялі ўдзел намеснік дырэктара ДЮСШ КСУП «Хакейны клуб «Гомель» Ф.С.Умараў, дырэктар СДЮШАР № 3 па шахматах Е.Л.Мядзведзева, дырэктар Гомельскай СДЮШАР прафсаюзаў па барацьбе, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь А.В.Хатылеў, прадстаўнікі вучылішча алімпійскага рэзерву. Былі разгледжаны актуальныя пытанні мадэрнізацыі сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, павышэння кваліфікацыі трэнераў па відах спорту.

Пасля завяршэння працы круглага стала яго ўдзельнікі наведалі музей-лабараторыю спартыўнай славы Гомельшчыны.

Фотасправаздача