З 2 па 12 сакавіка 2019 года ў горадзе Краснаярску (Расійская Федэрацыя) адбудзецца XXIX Сусветная зімовая ўніверсіяда пад эгідай Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU), дзе спартсмены разыграюць 76 камплектаў узнагарод у 11 відах спорту: біятлон, гарналыжны спорт, кёрлінг, лыжныя гонкі, сноўборд, спартыўнае арыентаванне на лыжах, фігурнае катанне на каньках, фрыстайл, хакей, хакей з мячом, шорт-трэк.
Моладзевы аналаг Алімпіяды, Сусветныя студэнцкія спартыўныя гульні або проста - ўніверсіяда, вось ужо больш за 50 гадоў з'яўляецца другім па значнасці і прадстаўніцтву комплексным міжнародным мерапрыемствам на сусветнай спартыўнай арэне. У адрозненне ад чатырохгадовага алімпійскага цыкла, студэнцкія спаборніцтвы праводзяцца кожныя два гады. Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца студэнты ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў і выпускнікі, якія атрымалі акадэмічную ступень або дыплом у папярэдні спаборніцтвам.
Рэспубліку Беларусь на дадзеных спаборніцтвах прадставіць 21 спартсмен у 4 відах спорту (фрыстайл, біятлон, лыжныя гонкі і лыжнае арыентаванне). У складзе зборнай каманды - студэнт спецыяльнасці "прыкладная матэматыка" факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання нашага ўніверсітэта Вячаслаў Цiмерцэў (фрыстайл, лыжная акрабатыка).
На ўрачыстай цырымоніі провадаў спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, якая адбылася 25 лютага ў будынку Мінскай гарадской ратушы, прысутнічаў першы прарэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Андрэй Крук.