Перамогі на конкурсе «Арт-вакацыі 2018»

Submitted by ias on сер, 06/03/2019 - 14:50

Рэспубліканскі марафон мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі" праводзіцца з 2003 года. Арганізатарам з'яўляецца Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі. У ім бяруць удзел студэнты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Тэатр, літаратурныя «бітвы», модныя паказы аб'ядноўвалі дэвіз «вакацыі» 2018 года: «Моладзь і творчасць - гісторыя будучыні!». Ва ўдзельнікаў таксама была магчымасць паспрабаваць сябе ў новых відах мастацтва ў рамках работы творчых лабараторый.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі 2018» творчыя калектывы і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны былі ўзнагароджаны дыпломамі рознай ступені.

Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны:

калектыў народнага студэнцкага тэатра «Зеркало», кіраўнік Вароніна Валянціна Міхайлаўна (конкурс «Сучасная лічбавая творчасць «Арт-партал», намінацыя «Шлях даўжынёю ў творчасць»);

Тамашкова Аляксандра (конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф», намінацыя «Публіцыстыка»);

Кулеш Андрэй (конкурс лiтаратурнай творчасцi студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф», намінацыя «Проза»).

Дыпломы II ступенi заваявалі:

Пархоменка Яўген, студэнцкі прэс-клуб, кіраўнік Ермакова Алена Мікалаеўна (конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф», намінацыя «Публіцыстыка»);

Дадонава Анастасiя (конкурс лiтаратурнай творчасцi студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф», намінацыя «Паэзiя»);

Гаравая Алена (конкурс лiтаратурнай творчасцi студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф», намінацыя «Пaэзiя»);

Мельнiкава Алiна i Абазовiк Miкaлай (конкурс «Сучасная лічбавая творчасць «Арт-партал», намінацыя «Рэцытацыя. Творчы вопыт»);

Гарбычоў Яўген і Герасіменка Уладзіслаў, кіраўнікі Галезнік Вольга Іванаўна, Мележ Таццяна Аляксандраўна (конкурс «Сучасная лічбавая творчасць «Арт-партал», намінацыя «Рэцытацыя. Творчы вопыт»);

Малашкоў Мiкiта i творчы калектыў філалагічнага факультэта «Летуценікі», кіраўнік Кастрыца Алена Аляксандраўна.

Дыпломамі III ступені адзначаны:

Чэкан Анастасiя (конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф», намінацыя «Публіцыстыка»);

Харошка Яўген (конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф», намінацыя «Публіцыстыка»);

творчы калектыў кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта (конкурс «Сучасная лічбавая творчасць «Арт-партал», намінацыя «Студ-арт. Творчы вопыт»).

Фотасправаздача