У першы дзень юніёрскага Кубка Еўропы (U-21) па дзюдо, які праходзіў 23-24 сакавіка ў Афінах, беларускія атлеты заваявалі тры залатыя ўзнагароды.
Уладальнікам золата ў вазе 73 кг стаў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Ягор Трухан!
На татамі алімпійскага спартыўнага цэнтра Ano Liossia спаборнічалі больш за 360 дзюдаістаў з 26 краін свету. Дзюдо ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, на якіх будуць разыграны 15 камплектаў узнагарод у гэтым выглядзе спорту.
Віншуем Ягора з перамогай і жадаем яму далейшых поспехаў!
Папулярныя тэгі
Падраздзяленнi