У рамках работы перасоўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» 4 красавіка ў нашым універсітэце адбыўся семінар для настаўнікаў школ, гімназій і ліцэяў г. Гомеля і вобласці.
На мерапрыемстве, якое было арганізавана дзякуючы супрацоўніцтву нашага універсітэта з Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і гістарычнай майстэрні ім. Л. Левіна, сабралася больш за 20 педагогаў. Супрацоўнік гістарычнай майстэрні к.г.н. А. Далгоўскi правёў экскурсію па выставе, звяртаючы асаблівую ўвагу на пытанні, звязаныя з методыкай падачы інфармацыі пра гісторыю лагера смерці Трасцянец слухачам. Затым адбылося асуджэнне пытанняў, звязаных з праблемамі захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і перадачы ведаў аб гэтым трагічным перыядзе нашай гісторыі будучым пакаленням. Кіраўнік гістарычнай майстэрні к.г.н. І. Кашталян разам са сваім калегам А. Дaлгоўскiм, якія ўжо не першы год працуюць у сферы пытанняў захавання культуры памяці, падзяліліся сваім вопытам у гэтай галіне, прадставіўшы свае напрацоўкі гомельскім педагогам. У арганізацыі і рабоце семінара прынялі актыўны ўдзел супрацоўнікі нашага універсітэта д.и.н., прафесар Г.Г. Лазько, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, к.г.н., дацэнт С.А. Чарапко і вядучы спецыяліст Л.В. Дуброўская.
Станіслаў Чарапко,
загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі