Міжнародны кангрэс беларусістаў

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 02/10/2019 - 09:17

27 – 29 верасня 2019 года ў Вільнюсе праходзіў Восьмы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, які сабраў больш за 500 удзельнікаў з розных краін блізкага і далёкага замежжа.

Выкладчыкі філалагічнага факультэта бралі ўдзел у дзвюх секцыях -“Гендэрныя даследаванні” і “Літаратуразнаўства і лінгвістыка”. 
Дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян выступіла на падсекцыі “Беларусістычная глотадыдактыка: сучасная ўзроўнева-кампетэнтнасная парадыгма” з дакладам “Лінгвакультурны кампанент у выкладанні беларускай мовы як замежнай”.

Адбыліся цікавая і змястоўная сустрэча з выкладчыкам факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта кандыдатам гуманітарных навук Вольгай Трацяк, якая выкладае беларускую мову студэнтам спецыяльнасці “Беларуская мова. Польская мова. Англійская мова”.  Былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва паміж нашымі ўніверсітэтамі ў галіне беларусістыкі.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

Фотасправаздача