Каманда ГДУ імя Ф. Скарыны перамагла ў V Міжнароднай навуковай алімпіядзе па педагогіцы

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 07/05/2020 - 07:18

Міжнародная навуковая алімпіяда па педагогіцы праводзілася з лютага па красавік бягучага года на базе БДПУ імя М. Танка ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ў дыстанцыйным рэжыме. Пераможцы былі вызначаны па выніках спаборніцтва ў 3-х этапах. У камандным заліку зборная студэнтаў і магістрантаў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны была ўдастоена дыплома І ступені. У асабістым заліку адной з лепшых стала студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Сацыяльная педагогіка» нашай ВНУ Вікторыя Грынькова, якая атрымала дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Навуковая эрудыцыя».

У алімпіядзе прынялі ўдзел лепшыя студэнты, магістранты, аспіранты з 6 беларускіх і 3 расійскіх устаноў вышэйшай адукацыі. Удзельнікі алімпіяды дыстанцыйна спаборнічалі ў выкананні тэставых заданняў па педагогіцы і вызначэнні метадалагічных характарыстык праблем адукацыі. У фінале алімпіяды каманды прадставілі на суд журы навуковыя паведамленні, а таксама відэаролікі па выніках праведзеных калектыўных навукова-педагагічных даследаванняў.

Віншуем каманду і выкладчыкаў кафедры педагогікі на чале з загадчыкам кафедры, доктарам педагагічных навук, прафесарам Ф.В. Кадолы з годным выступам і заслужанай перамогай!

Фотасправаздача