Віншуем з узнагародай!

Submitted by ias on сер, 23/12/2020 - 09:37

За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіцце бібліятэчнай справы дырэктару бібліятэкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Н.А. Кірык аб’яўлена Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь А.М. Маркевіча. Заслужаную ўзнагароду Наталлі Аляксандраўне ўручыў рэктар універсітэта С.А. Хахомаў.  

Наталля Кірык працуе ва ўніверсітэце 9 год. З мая 2013 года – дырэктарам бібліятэкі. Праявіла сябе высокакваліфікаваным спецыялістам, мае глыбокія веды ў бібліятэказнаўстве і бібліяграфіі, арганізацыі бібліятэчнай справы. Гэта дазваляе ёй кіраваць адказным падраздзяленнем, якое забяспечвае адукацыйную, навуковую і выхаваўчую дзейнасць універсітэта.

Пад яе кіраўніцтвам пачаты працэс мадэрнізацыі бібліятэкі і ўкаранення перадавых RFID-тэхналогій, аўтаматызацыі працэсу абслугоўвання, вядзецца актыўная работа па прасоўванні ўніверсітэта ў сусветных рэйтынгах, навукаметрычных індэксах цытавання, развіцці электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Фотасправаздача