30 снежня ў Савеце Рэспублікі адбылася рабочая сустрэча нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Беларусі, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Ісачанка і намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая з моладзевымі пасламі МУР. Сярод удзельнікаў сустрэчы – студэнт геолага-геаграфічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Іван Рызеўскі.
На сустрэчы Моладзевыя паслы прадставілі свае ідэі і праекты па прасоўванні Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Беларусі, абмеркавалі магчымасць узаемадзеяння паміж моладзевымі пасламі розных мэтаў МУР і органамі дзяржаўнага кіравання для папулярызацыі мэтаў ўстойлівага развіцця сярод насельніцтва.
Па матэрыялах афіцыйнага Telegram-канала Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь