Сустрэча нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 10:04

Дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі Уладзіслаў Бейзераў 25 лютага прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі, якое праходзіла пад старшынствам Першага намесніка міністра адукацыі Ірыны Старавойтавай. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны офіс праграмы Erasmus+ у Рэспубліцы Беларусь. Павестка дня сустрэчы, якая праходзіла ў анлайн-фармаце, уключала пытанні, звязаныя з падвядзеннем вынікаў работы Нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі ў 2020 годзе, абмеркаванне рэалізацыі плана работ нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі на 2021 год, а таксама абмеркаванне ўдзелу Нацыянальнай групы экспертаў у распрацоўцы нарматыўных і іншых дакументаў па мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў 2021 годзе.

У склад Нацыянальнай групы экспертаў па рэфармаванні вышэйшай адукацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны.

Фотасправаздача