У агульных інтарэсах

Submitted by ias on сер, 28/04/2021 - 17:37

У рамках адзінага дня інфармавання на тэму “Захаванне гістарычнай памяці пра перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў правёў сустрэчу са студэнтамі і супрацоўнікамі ГДУ імя Ф. Скарыны. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі рэктар вядучай ВНУ рэгіёну Сяргей Хахомаў і намеснік начальніка мытні Сяргей Парфёнаў, які выступіў перад аўдыторыяй з дакладам пра важнасць захавання гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну.

Значную частку студэнцкай аўдыторыі складалі будучыя юрысты і эканамісты. Прадстаўнікі менавіта гэтых спецыяльнасцяў часцей за іншых сустракаюцца сярод супрацоўнікаў ведамства. Не дзіўна, што многія пытанні, якія задавалі маладыя людзі кіраўніку, тычыліся арганізацыі навучання і працаўладкавання на службу ў мытныя органы Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі змены ў мытным заканадаўстве, пагаварылі пра ўплыў пандэміі на працу мытні, закранулі асабістыя тэмы. Напрыканцы рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў ад імя студэнтаў і выкладчыкаў цёпла падзякаваў гасцям за цікавую і змястоўную гутарку.

Кацярына Каваленка

Фота аўтара

Фотасправаздача
Відэа