Актуальныя пытанні

Submitted by ias on чцв, 27/05/2021 - 17:09

26 мая на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшло абмеркаванне праекта новай рэдакцыі Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб'ёма цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Адкрыў дыялогавую пляцоўку рэктар універсітэта доктар фізіка-матэматычных навук Сяргей Анатольевіч Хахомаў. Праект новай рэдакцыі Канцэпцыі прадставіў рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы кандыдат палітычных навук Юрый Паўлавіч Бондар. У сваім выступленні Юрый Паўлавіч дэталёва растлумачыў сутнасць структурных змяненняў у блоку сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і канкрэтнае напаўненне новых прадметаў, прапанаваных да ўвядзення ў абноўленых навучальных планах. У абмеркаванні новай Канцэпцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці, якія выказалі шэраг прапаноў па ўдасканаленні дакумента.

Фотасправаздача