З рук старшыні аблвыканкама Генадзя Салаўя ўзнагароды атрымалі лепшыя прадстаўнікі студэнцтва вобласці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці.
Штогадовую прэмію Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўручылі студэнтам пяці ВНУ рэгіёну. Кожны з іх не раз станавіўся пераможцам міжнародных навуковых канферэнцый. Лаўрэаты прэміі ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці Гомеля і вобласці, на іх рахунку дзесяткі навуковых прац. Шматлікія даследаванні студэнтаў ужо ўкаранёны ў адукацыйны працэс і практычную дзейнасць. Некаторыя ўладальнікі прэміі, нягледзячы на ўзрост, ужо складаюцца ў перспектыўным кадравым рэзерве аблвыканкама.
Узнагароды атрымалі Алег Кныш з ГДТУ імя П.В. Сухога, Марыя Краўчук з Мазырскага педуніверсітэта І.П. Шамякіна, Дар'я Пазняк з БелДУТа, Вікторыя Сотнікава з медуніверсітэта, Дыяна Халяўкіна з ГДУ імя Ф. Скарыны.
Багажом, які ёсць у лаўрэатаў, можа пахваліцца не кожны. Шасцікурсніца медуніверсітэта Вікторыя Сотнікава, напрыклад, аўтар 140 навуковых работ, за плячыма ў яе Падзяка міністра аховы здароўя, некалькі прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дзесяткі перамог на навуковых канферэнцыях. Падчас пандэміі студэнтка працавала ў стацыянары абласной дзіцячай клінічнай бальніцы і ў кол-цэнтры пры сваім універсітэце, у ліку іншых дапамагала амбулаторнай службе рэгіёну. Выдатніцу размеркавалі ў абласную клінічную бальніцу, яна будзе хірургам. Засталося толькі здаць дзяржаўны экзамен. Але для такой выпускніцы гэта дакладна не праблема. З намі Вікторыя падзялілася марамі:
- Для пачатку буду рэалізоўваць сябе як лекар-хірург па размеркаванні, а ў далейшым мару абараніць кандыдацкую дысертацыю і працягваць навуковую дзейнасць.
Ўзнагароды ўручалі на адкрыцці інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі».
https://gp.by/novosti/obshchestvo/news235009.html
https://gp.by/novosti/kultura/news235012.html