Выязное пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь

Submitted by ias on аўт, 15/06/2021 - 15:14

З 11 па 12 чэрвеня ў горадзе Гродна праходзіла выязное пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам сябраў Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Савет аб'яднаў прадстаўнікоў каля 50 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Наша УВА на мерапрыемстве прадстаўлялі рэктар ГДУ імя Францыска Скарыны Сяргей Хахомаў і старшыня студсавета ўніверсітэта, студэнт факультэта матэматыкі і тэхналогій праграміравання Дзмітрый Дрэйзін.

У рамках праграмы мерапрыемстваў адбылася дыялогавая пляцоўка "Роля студэнцкага самакіравання ў развіцці інавацыйных формаў выхавання студэнцкай моладзі», пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь "Аб удасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнтамі ва ўстановах вышэйшай адукацыі», інтэрактыўны семінар: «Памятныя мясціны рэгіёну як сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі "і інш.

Фотасправаздача