Рэспубліканскі педагагічны савет

Submitted by ias on пан, 23/08/2021 - 14:19

23-24 жніўня ў Мінску праходзіў Рэспубліканскі педагагічны савет.

У маштабным мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя ГДУ імя Францыска Скарыны на чале з рэктарам Сяргеем Хахомовым. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі выкладчыкі і студэнты нашага ўніверсітэта:

- дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі Уладзіслаў Бейзераў;
- прафесар кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Генадзь Нарскін;
- загадчык кафедры міжкультурных камунікацый і міжнароднага турызму Таццяна Пачынок;
- студэнт 4 курса геолага-геаграфічнага факультэта Іван Сацукевіч;
- студэнт 4 курса геолага-геаграфічнага факультэта Алег Лісіцкі.
У Рэспубліканскім педагагічным савеце прынялі ўдзел педагогі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, дзяржаўных і мясцовых органаў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў. У першы дзень работы педагагічнага форуму праходзілі пасяджэнні тэматычных секцый. Пленарнае пасяджэнне Рэспубліканскага педагагічнага савета адбылося 24 жніўня, яго ключавая тэма - стратэгія развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2030 года.

https://www.belta.by/president/view/lukashenko-primet-segodnja-uchastie-v-respublikanskom-pedsovete-456592-2021/

https://gp.by/novosti/novosti-belarusi/news237967.html

https://edu.gov.by/kalendar-meropriyatiy/respublikanskiy-pedagogicheskiy-sovet/

https://www.sb.by/articles/patriota-mozhet-vospitat-tolko-patriot.html

http://gsu.by/ru/node/4676

Фотасправаздача
Відэа