З такім заклікам звярнуўся да студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч падчас сустрэчы, якая адбылася ў рамках адзінага дня інфармавання. Тэма мерапрыемства - "Культурная і прыродная спадчына Беларусі як фактар развіцця турызму".
Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні Аляксандр Мікалаевіч удзяліў так званаму літаратурнаму турызму, спыніўшыся на фактах з біяграфій некаторых беларускіх пісьменнікаў. На думку Аляксандра Мікалаевіча, вывучэнне літаратуры і гісторыі роднай зямлі дазваляе даследчыкам зразумець унутраны космас народа - яркі і самабытны. Немалаважную ролю ў культуры Беларусі гуляе сама прырода - генератар, рухавік мастацкага мыслення.
Працягам сустрэчы стаў захапляльны дыялог, падчас якога студэнты маглі з першых вуснаў даведацца пра спецыфіку працы Саюза пісьменнікаў, пра планы і перспектывы Выдавецкага дома "Звязда", а таксама пагаварыць аб любімых празаіках і паэтах паважанага госця.
Завяршэннем візіту Аляксандра Карлюкевіча ў ГДУ стала наведванне выставы "Крэатыўная хваля".
Прэс-цэнтр ГДУ