У ВДУ імя П.М. Машэрава прайшоў І Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
Ад нашага ўніверсітэта ў маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Савета маладых вучоных – старшыня СМУ, дацэнт кафедры алгебры і геаметрыі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Вячаслаў Мурашка і асістэнт кафедры педагогікі факультэта псіхалогіі і педагогікі Аліна Белякова.
На форуме праходзіла пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Беларусі. На ім абмеркаваны поспехі працы за мінулы навучальны год і планы на будучы.
У рамках форуму Аліна Уладзіміраўна наведала свабодную эканамічную зону "Віцебск", пабывала на замежным вытворчым унітарным прадпрыемстве "ВІК-здароўе жывёл", дзе вывучылі тэхналогіі вытворчасці фармакалагічных і гігіенічных сродкаў. Маладыя навукоўцы таксама наведалі майстар-клас Аляксея Белахвостава "Новыя тэхналогіі ў навучанні прыродазнаўчым навукам", дзе пазнаёміліся з інавацыйнымі метадамі ў выкладанні.
Шырокая праграма Рэспубліканскага форуму маладых вучоных уключала панэльныя сесіі, дыялогавыя пляцоўкі, майстар-класы, экскурсіі, лекцыі кандыдатаў і дактароў біялагічных і тэхнічна навук.
Прэс-цэнтр ГДУ