Дзень спорту прайшоў у ГДУ

Submitted by ias on сер, 22/06/2022 - 14:33

Яскравай падзеяй тыдня моладзі і студэнцтва сталі спартыўныя мерапрыемствы. У ГДУ адбыліся спаборніцтвы па бадмінтоне сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта, а таксама майстар-класы па дзюдо.

Сяброўскае спаборніцтва па бадмінтоне праводзілася з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Гульцы змаглі праявіць сябе ў парных і адзіночных паядынках.

Сапраўдным спартыўным святам сталі майстар-класы па дзюдо ад чэмпіёнкі Еўропы, майстры спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа Марыны Слуцкай і заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь, алімпійскага чэмпіёна па дзюдо Ігара Макарава. Шматлікія прыёмы самаабароны, кулёкі і перавароты, захопы і блакаванні - усё, што можа дапамагчы пры самаабароне, прадэманстравалі выбітныя дзюдаісты.

Удзельнікі спартыўнай праграмы ГДУ атрымалі вялізны зарад бадзёрасці і выдатнага настрою.

Аляксандр Лапацін, фота аўтара і з архіва ГДУ

Фотасправаздача