У рамках Дэкады моладзі і студэнцтва адбылося пашыранае пасяджэнне навуковага таварыства навучэнцаў каледжа па тэме “Моладзь у навуцы і творчасці”. У ім прынялі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці «Сацыяльная праца» факультэта псіхалогіі і педагогікі Слесарава А.С. і Сарокіна А.А.
На пасяджэнні былі падведзены вынікі дзейнасці НУУ за 2021/2022 навучальны год. Студэнты ўніверсітэта распавялі пра факультэты ўніверсітэта, пра дзейнасць СНДЛ «Альянс» і запрасілі навучэнцаў працягнуць навучанне ў сценах роднай alma mater.