Выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылося 9 лістапада. У ім прынялі ўдзел больш за 40 маладых вучоных, якія прадстаўляюць свае універсітэты. Ад нашага ўніверсітэта ў пасяджэнні прыняў удзел дацэнт кафедры алгебры і геаметрыі Вячаслаў Мурашка.
У рамках мерапрыемства адбылося наведванне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, мэтай дзейнасці якога з'яўляецца падтрымка адораных навучэнцаў, развіццё ў іх цікавасці да навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, імкненне да асабістых навуковых дасягненняў.
Таксама было наведана прадпрыемства ТАА "ІЗАВАК тэхналогіі" – прыватная навукова-тэхнічная кампанія, якая займаецца распрацоўкай і аптымізацыяй аптычных пакрыццяў, перспектыўных тэхналогій напылення пакрыццяў, вытворчасцю вакуумных установак для нанясення аптычных пакрыццяў.
Завяршылася пасяджэнне сустрэчай з міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэем Іванцом у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У рамках гэтай сустрэчы абмеркаваны дзейнасць савета за папярэднія 10 месяцаў і кірункі дзейнасці савета на наступны год.
Навукоўцы змаглі абмяняцца досведам па правядзенні навуковых даследаванняў, навучальных заняткаў, удзелу ў канферэнцыях, арганізацыі грамадскіх мерапрыемстваў.