Адгрымеў абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года". На сцэне ГЦК за званне найлепшага змагаліся сем канкурсантаў. Сярод удзельнікаў - студэнт эканамічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Уладзіслаў Паўлёнак.
Фінальны этап уключыў пяць конкурсаў: студэнты расказалі пра сябе падчас візітоўкі, прадэманстравалі навыкі аратарскага майстэрства, бліснулі розумам падчас інтэлектуальнага этапа, праспявалі і станцавалі. За кадрам засталіся прэзентацыя відэаролікаў пра сябе - за лепшы гледачы галасавалі анлайн. Да таго ж удзельнікі абаранілі маладзёжны праект да юбілею беларускіх студэнцкіх атрадаў.
Па выніках конкурсу студэнт ГДУ Уладзіслаў Паўлёнак стаў другім. Віншуем Уладзіслава і жадаем яму новых перамог!
Па матэрыялах: https://gp.by/novosti/aktualno/news258528.html
Фота Аляксандра Лапаціна