Вяртанне…

Submitted by ias on аўт, 29/11/2022 - 15:37

У Год гістарычнай памяці ўвага грамадства асабліва пільна звернута да нашага айчыннага мінулага. Пад асаблівай увагай грамадства знаходзяцца пытанні, звязанныя з даследаваннем генацыда беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Генеральнай Пракуратурай нашай краіны была ўзбуджана адпаведная крымінальная справа, у ходзе расследавання якой у Гомельскім раёне былі праведзены раскопкі. Раскопкі тут праводзяцца ўжо другі год і да гэтага часу ваярамі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны знойдзены астанкі амаль 750 чалавек. Знойдзеныя ў магілах рэчы сведчаць аб тым, што гэта былі цывільныя асобы, пераважна жанчыны і мужчыны састарэлага веку. У кансервацыі магілы з астанкамі прымалі ўдзел і студэнты факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны. З мэтай інфармавання грамадства аб ходе расследавання Пракуратурай Гомельскай вобласці ў кінатэатры імя Калініна арганізавана выстава “Вяртанне…”, якая распавядае аб злачынствах, якія здзейснілі нацысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Фотасправаздача