15 сакавіка на базе спартыўнага комплексу № 7 "ГДУ імя Ф. Скарыны" адбылося першынство ўніверсітэта па шахматах сярод дзяўчат.
Пераможцай турніру стала студэнтка эканамічнага факультэта Ірына Рамашка (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта - Д.А. Кавалёў).
ІІ месца заняла Марыя Яжова, шахматыстка філалагічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта - Марціновіч С.В.).
Бронзавым прызёрам першынства стала Яніна Санцэвіч, студэнтка факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – Захарчанка Д.Д.)
Віншуем пераможцу і прызёраў, якія атрымалі дыпломы ад спартовага клуба! Жадаем далейшых перамог у абраным дзяўчатамі інтэлектуальным відзе спорту!
Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра