Выйшла новая кніга з серыі “Мая малая радзіма”

Submitted by ias on пан, 20/03/2023 - 13:38

“Прыпяці вечныя берагі” – менавіта так называецца кніга, прысвечаная культурна-гістарычнай і фальклорна-этнаграфічнай спадчыне Нараўлянскага раёна. Чарговае выданне з серыі “Мая малая радзіма”, падрыхтаванае навукоўцамі ГДУ імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам д.ф.н. В.С. Новак, знаёміць чытачоў з багаццем народнай традыцыйнай культуры, самабытнымі звычаямі і абрадамі, надзвычай разнастайнымі міфалагічнымі ўяўленнямі. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны гісторыі, знакамітым асобам і творчым людзям Нараўляншчыны, шырока адлюстраваны тапанімічныя і этналінгвістычныя з’явы раёна.

Як адзначыў прарэктар па навуковай рабоце А.М. Дземідзенка, “кніга, якая падрыхтавана ў Год гістарычнай памяці і ўяўляе сабой своеасаблівую энцыклапедыю духоўнасці малой радзімы, будзе запатрабаваным выданнем для ўсіх тых, хто жыве клопатам пра захаванне народнай спадчыны”.

 

Фотасправаздача