26 мая адбылася анлайн-сустрэча прадстаўнікоў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны з кіраўніцтвам Цзянсускага педагагічнага ўніверсітэта.
Наш універсітэт на мерапрыемстве прадстаўлялі: прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Нікіцюк, прарэктар па бяспецы, рэжыму і кадрах Аркадзь Кукса, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Алена Вараб'ёва, загадчыца кафедры рускай, агульнага і славянскага мовазнаўства Алена Нічыпорчык, дацэнт кафедры рускай, агульнай і славянскай Надзея Лапіцкая, выконваючы абавязкі начальніка спецыяліст аддзела міжнародных сувязей Уладзіслава Палевікова. На сустрэчы абмяркоўваўся намер аб аднаўленні супрацоўніцтва паміж універсітэтамі, распачаты ў 1997 годзе, а таксама магчымасць навучання кітайскіх студэнтаў ва ўстанове адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны".