“DELIRIUM: Псіхадэлічная гісторыя з элементамі дэтэктыва”

Submitted by ias on сер, 06/09/2023 - 11:42

Літаральна днямі ўбачыў свет чарговы мастацкі твор прафесара Івана Штэйнера – міні-раман “DELIRIUM: Псіхадэлічная гісторыя з элементамі дэтэктыва”. У займальным і энергічным стылі паважаны аўтар апавядае пра дзіўную падзею, што здарылася на Палессі ў нашы дні і паўплывала на лёс многіх людзей. Творча выкарыстоўваючы мясцовыя легенды і паданні, сусветныя набыткі ў галіне філасофіі і класічнай культуры, прафесар разважае аб ролі літаратуры і наогул СЛОВА ў эпоху глабалізацыі, аб значэнні кнігі для люду паспалітага ў розныя вякі. Раман вельмі лёгка ўспрымаецца, бо прасякнуты іроніяй, яскравым гумарам, але разам з тым дазваляе ўдумліваму чытачу па-новаму глянуць на многія звыклыя рэчы. Твор зацікавіць не толькі сталых аматараў літаратуры, але і тых, хто акрамя СМС, нічога не чытае.

Электронны ці папяровы варыянт на кафедры беларускай літаратуры. Прыемнага чытання!

Фотасправаздача