З 11 па 15 сакавіка на базе Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, у рамках круглагадовай гарадской спартакіяды паміж ВНУ Гомеля, прайшоў турнір па міні-футболе.
Зборная каманда нашага ўніверсітэта атрымала ўпэўненую перамогу! Ззаду засталіся сапернікі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (II месца) і каманда Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (III месца).
Каманду ГДУ да спаборніцтваў рыхтаваў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін М.С. Марцьянаў.
Віншуем хлопцаў з перамогай! Так трымаць!
Марына Кажадуб,
кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра
Папулярныя тэгі