Першынство ўніверсітэта па бадмінтоне

Submitted by ias on аўт, 26/03/2024 - 00:15

На базе спартыўнага комплексу № 7 ГДУ імя Ф.Скарыны прайшло першынство ўніверсітэта па бадмінтоне сярод юнакоў і дзяўчат.

У дынамічнай барацьбе перамогу сярод дзяўчат атрымала студэнтка факультэта псіхалогіі і педагогікі Дар'я Ярашэвіч (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта - Дзмітрый Хіхлуха). Сярэбраным прызёрам стала Ксенія Нягай - Нецэвіч, студэнтка факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу - Дзмітрый Захарчанка). Прадстаўніца філалагічнага факультэта Аляксандра Мухіна заняла ІІІ месца (адказны за спартыўна-масавую работу – Святлана Марціновіч).

Перамогу ў спаборніцтвах сярод юнакоў атрымаў Іван Дацэнка, прадстаўнік факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу - Дзмітрый Захарчанка). ІІ месца дасталася студэнту факультэта псіхалогіі і педагогікі Паўлу Маслянкову. Бронзавым прызёрам турніру стаў студэнт факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Сяргей Саўчук (адказны за спартыўна-масавую работу – Марыя Кастырка).

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі ад спартыўнага клуба.

Судзейства спаборніцтваў ажыццяўлялі выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту Міхаіл Коршук і Андрэй Блашкевіч

Віншуем лепшых бадмінтаністаў і адказных за спартова-масавую працу! Жадаем далейшых перамог!

Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача