27 сакавіка на ВДХН у Маскве адбыўся першы этап XIII Форума ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профіля Саюзнай дзяржавы. У рамках форуму 60 маладых вучоных і аспірантаў ВНУ Беларусі наведалі Міжнародную выставу-форум "Расія". Наш універсітэт прадстаўлялі Кацярына Кулеш, навуковы супрацоўнік лабараторыі "Фізікахімія і тэхналогіі мікра- і нанапамерных сістэм", і Аляксандр Маеўскі, малодшы навуковы супрацоўнік "Праблемнай НДЛ перспектыўных матэрыялаў". Маладыя навукоўцы азнаёміліся з маштабнай экспазіцыяй дасягненняў расійскіх рэгіёнаў, наведалі павільёны дзяржкарпарацыі "Расатам", Мінадукнавукі Расіі, Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ ("Зроблена намі").
Арганізатарам форуму выступіў Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расіі, Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Расіі і Міністэрствам адукацыі Беларусі. Ключавым мерапрыемствам форуму была сустрэча дэлегацыі беларускіх вучоных з кіраўніцтвам вышэйпералічаных устаноў. На сустрэчы прысутнічалі Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, Начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Беларусі Пётр Пякуцька, Намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Вольга Пятрова, Статс-сакратар - намеснік міністра прамысловасці і гандлю РФ Віктар Еўтухоў, Выканаўчы дырэктар Дзяржкарпарацыі Расцех Алег Еўтушэнка.
«Узаемапранікненне ідэй, супрацоўніцтва ў акадэмічным асяроддзі - адзін з асноўных механізмаў развіцця саюзнай навукі. Сёлета Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю пройдзе 13-ы раз. Выдатнае пачынанне стала традыцыяй і дазваляе падтрымліваць цесныя кантакты паміж маладымі вучонымі. Мы бачым вынік гэтай працы. У прыватнасці, у нашай краіне з'явілася першая інжынерная школа, якую каардынуюць Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт», – адзначыў Начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі РБ Пётр Пякуцька.
Кацярына Кулеш,
навуковы супрацоўнік лабараторыі
«Фізікахімія і тэхналогіі мікра- і нанапамерных сістэм»