У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца ў нашай краіне 2 красавіка і з'яўляецца дзяржаўным святам, са слухачамі падрыхтоўчага аддзялення быў праведзены круглы стол “25 гадоў разам. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі 1999–2024 гг.”.
У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі - дагавор аб яго стварэнні быў падпісаны 8 снежня 1999 г. Сёння грамадзяне Беларусі і Расіі маюць практычна аднолькавыя магчымасці для працаўладкавання, выбару месца жыхарства, атрымання адукацыі, медыцынскай дапамогі і сацыяльнага забеспячэння.
Падчас мерапрыемства дацэнт кафедры даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі М.Н.Самонава прадставіла прэзентацыю, якая адлюстравала асноўныя этапы і напрамкі беларуска-расійскай інтэграцыі, а таксама знакавыя падзеі ў развіцці Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, вялікую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікала тэма супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй у галіне асваення космасу. Найважнейшым вынікам стала адпраўка на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) першага беларускага касманаўта - Марыны Васілеўскай, якая прайшла ўсю неабходную падрыхтоўку ў Расіі. 23 сакавіка 2024 г. у складзе расійска-беларуска-амерыканскага экіпажа Марына Васілеўская стартавала на расійскім касмічным караблі "Саюз МС-25" з Цэнтра кіравання палётамі "Раскосмасу" і 25 сакавіка прыбыла на МКС.
Акрамя таго, з юнакамі абмяркоўваліся пытанні важнасці патрыятычнага выхавання моладзі на аснове захавання памяці аб Вялікай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. У сувязі з гэтым у прэзентацыі былі адлюстраваны такія вынікі дзейнасці Саюзнай дзяржавы, як рэстаўрацыя Брэсцкай крэпасці і стварэнне Мемарыяла Савецкаму салдату пад Ржэвам, а таксама фінансаванне праекта па стварэнню маладзёжнага патрыятычнага цэнтра на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.