110 гадоў з дня нараджэння Кірыла Мазурава

Submitted by ias on суб, 06/04/2024 - 17:19

7 красавіка споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Кірыла Трафімавіча Мазурава - Героя Сацыялістычнай Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, старшыні ЦК КПБ, Першага намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР, першага старшыні Усесаюзнай рады ветэранаў. Прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ля памятнай дошкі знакамітаму земляку.

Нарадзіўся Кірыл Трафімавіч у вёсцы Рудня-Прыбыткоўская Гомельскага раёна. Сакратар падпольнага ЦК ЛКСМБ Мазураў прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. З 1943 г. - другі, а з 1944 г. першы сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1947 – у апараце ЦК КП(б)Б, пасля - 1-ы сакратар Мінскага абкама КПБ, 1-ы сакратар ЦК КПБ. З 1965-1978 г. 1-ы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Заслугі Кірыла Мазурава адзначаны ордэнамі, медалямі і званнем Героя Сацыялістычнай Працы.

 

Фотасправаздача