З 3 па 5 красавіка на базе спартыўнага комплексу "Алімпіец" у Магілёве адбыўся адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо.
У спаборніцтвах удзельнічалі больш за 200 спартсменаў. Медалі разыгрываліся ў індывідуальным турніры і сярод змешаных каманд.
У фінальны дзень спаборніцтва наведаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Старшыня Апякунскага Савета ГА "Беларуская федэрацыя дзюдо" Вадзім Сіняўскі, які ўручыў узнагароды пераможцам.
Каманда Гомельскай вобласці заняла ІІ месца ў агульнакамандным заліку.
Важкі ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта.
Залаты медаль заваявалі Паліна Слесарэнка (63 кг) і Андрэй Шымбалёў (90 кг).
Царанкова Аляксандра (48кг) заняла II месца, а Вепа Азізаў (66кг) стаў бронзавым прызёрам турніру.
Віншуем нашых дзюдаістаў і іх трэнера Ігара Віктаравіча Макарава з паспяховым выступленнем! Жадаем хлопцам цікавых паядынкаў і перамог на татамі!
Кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра Марына Кажадуб