Ушанавалі памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў

Submitted by ias on чцв, 11/04/2024 - 14:07

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ў Другой сусветнай вайне вязні Бухенвальда на чале з інтэрнацыянальным палітычным цэнтрам узнялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў. Усіх тых, хто загінуў ад катаванняў, гвалту, працы да знямогі і нацысцкіх эксперыментаў, ушанавалі сёння ля брацкай магілы воінаў і ваеннапалонных. Кветкі да мемарыяла ўсклалі і прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Памятаць мінулае - значыць берагчы сучаснасць і захаваць мірную будучыню.

Фотасправаздача