8 снежня выкладчыкі філалагічнага факультэта ў якасці членаў журы ўдзельнічалі ў правядзенні абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску!”, які праводзіўся на базе “Гімназіі №36 імя Івана Мележа”.
На цырымоніі адкрыцця конкурсу выступілі прадстаўнікі Інстытута развіцця адукаці і старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, доктар філалагічных навук Ляшчынская В.А.
У абласным туры прынялі ўдзел амаль 80 навучэнцаў 9 – 11 класаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Конкурс праходзіў у тры этапы. Першы тур – абарона мультымедыйнага эсэ пра традыцыйную беларускую ляльку. Другі тур – вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. Трэці тур, у які выйшлі пераможцы двух першых, - вусны водгук на ўрывак з літаратурнага тэксту.
Для настаўнікаў, якія суправаджалі навучэнцаў, быў арганізаваны канцэрт. Акрамя таго, пераможцы першага тура выступілі з мультымедыйным эсэ перад гасцямі і настаўнікамі.
Пасля падвядзення вынікаў пераможцы абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства былі ўзнагароджаны дыпломамі.
А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта