Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў «Пошук»-2019

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 01/11/2019 - 14:33

26 кастрычнiка на базе УА «ГАІРА» праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў «Пошук». Выкладчыкі філалагічнага факультэта былі задзейнічаны ў рабоце журы чатырох секцый:

  • «Лінгвістыка» (беларуская мова) (праф. В.А. Ляшчынская, дац. А.М. Воінава, дац. С.А. Вяргеенка, дац. Н.П. Цімашэнка, дац. З.У. Шведава),
  • «Літаратуразнаўства» (беларуская літаратура) (дац. А.А. Кастрыца, дац. І.А. Бажок, дац. Л.М. Мінакова),
  • «Лингвистика» (русский язык) (дац. І.Г. Гоманава, дац. Т.А. Осіпава, ст. выкл. І.Г. Еўтухова),  
  • «Литературоведение» (русская литература) (дац. Н.П. Капшай, дац. Н.У. Суслава, ст. выкл. Я.Л. Грачанікава).

Папярэдне работы вучняў былі прачытаны і прааналізаваны нашымі выкладчыкамі, для удзелу ў канферэнцыі адабраны лепшыя работы.

На канферэнцыі вучні павінны былі прадставіць сваю работу, даказаўшы яе актуальнасць, паказаўшы асноўныя вынікі работы, пры гэтым улічвалася якасць мультымедыйнай прэзентацыі, валоданне мовай і кругагляд аўтара работы. Вучні прадэманстравалі зацікаўленасць у навуковай працы і жаданне прадаўжаць тэму даследавання.

Віншуем усіх удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!

Фотоотчёт