Дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта ў ГДУ

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 06/12/2019 - 12:18

5 снежня на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з Андрэем Масквіным. Андрэй Масквін – доктар філалагічных навук, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта, вядомы тэатральны крытык, даследчык драматургіі і тэатра, складальнік шматлікіх анталогій сучаснай драматургіі. Нагодай для сустрэчы стаў удзел Андрэя Масквіна ў якасці тэатральнага крытыка на Славянскіх тэатральных сустрэчах, якія адбываюцца зараз у нашым горадзе.

Андрэй Масквін расказаў студэнтам пра сваю манаграфію «Беларускі тэатр 1920-30–х гадоў», пра тэндэнцыі развіцця сучаснай еўрапейскай і беларускай драматургіі, свае ўражанні ад апошніх тэатральных пастановак.

Фотоотчёт