Чалавек. Настаўнік. Вучоны

Опубликовано ias - вт, 04/05/2021 - 18:22

Свой юбілей адзначыла прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар Вольга Аляксееўна Ляшчынская. Ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваць выкладчыцу прыйшлі рэктар ГДУ Сяргей Хахомаў, кіраўніцтва факультэта, калегі, студэнты і нават выпускнікі. Сяргей Анатольевіч падкрэсліў велізарны ўклад Вольгі Аляксееўны ў навуку, адукацыю, выхаванне некалькіх пакаленняў студэнтаў.

Амаль у кожным віншаванні можна было пачуць: Вольга Аляксееўна Ляшчынская – Чалавек с вялікім сэрцам, Чалавек з вялікай літары! Яна чулая і пяшчотная маці і бабуля, сапраўдная гаспадыня, надзейная сяброўка і адказная калега, добразычлівая і цікавая выкладчыца. Вольга Аляксееўна – свайго роду брэнд філфака. Яе элегантнасць і стыль знаёмы кожнаму. Шматлікія пакаленні выпускнікоў з гонарам успамінаюць і расказваюць пра часы, праведзеныя з Вольгай Аляксееўнай.

Рэктарат, грамадскія аб’яднанні, калектыў выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў філалагічнага факультэта віншуюць Вольгу Аляксееўны Ляшчынскую з юбілеем і жадаюць ёй моцнага здароўя, прафесійных здзяйсненняў і як мага больш светлага і радаснага ў жыцці!

Андрэй ВЯЛІКІ

Фота аўтара