8 лютага спынілася сэрца Валянціны Міхайлаўны Лебедзевай (Мятліцкай).
Таленавіты навуковец, патрыёт, гісторык, краязнаўца. Шмат гадоў працавала ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны на кафедрах гістарычнага і філалагічнага факультэтаў.
Сфера навуковых інтарэсаў Валянціны Міхайлаўны – культура Беларусі, беларускі нацыянальны рух, гісторыя Гомеля пачатку ХХ ст., жыццё і навуковая спадчына М. Доўнар-Запольскага. Аўтар манаграфіі пра рэвалюцыянерку, ураджэнку Навабеліцы Палуту Бадунову «Пакліканая свабодай: нарыс жыцця і дзейнасці Палуты Бадуновай», арганізатар Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытанняў у Рэчыцы, сябра рэдакцыі Беларускай гістарычнай энцыклапедыі.У студзені 2022 года пабачыла свет падрыхтаваная В.М. Лебедзевай кніга «На паграніччы эпох і дзяржаў. Старонкі гісторыі Гомеля (1917 – 1918)».
Сонечная, цёплая, светлая, прыгожая, гасцінная, дбайная, руплівая, нястомная… Такой яна была і застанецца для нас. Светлая памяць Светламу Чалавеку!